ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2003 г. № 1583

Аб камандзіраванні У.І.Семашкі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 9 снежня 2003 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) выконваючага абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча для вырашэння пытанняў паставак у рэспубліку прыроднага газу і нафты ў 2004 годзе, а таксама ўзгаднення ўмоў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі і ўрэгулявання адносін уласнасці на нафтапрадуктаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па фактычных затратах.