ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 18 снежня 2003 г. № 1646

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.СЕМАШКI Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Камандзiраваць з 18 па 19 снежня 2003 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя) выконваючага абавязкi Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча для ўзгаднення з
Мiнiстэрствам энергетыкi Расiйскай Федэрацыi ўмоў урэгулявання
адносiн уласнасцi на нафтапрадуктаправоды, якiя знаходзяцца на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i з адкрытым акцыянерным таварыствам
"Газпрам" пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расiйскай
газатранспартнай арганiзацыi.
 Фiнансаванне расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявiць па
фактычных затратах.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi