ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 снежня 2003 г. № 617-ПСР2

Аб узнагароджанні супрацоўнікаў установы «Рэдакцыя газеты «Звязда» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За добрасумленную плённую работу ў галіне журналістыкі, значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Кішкіна Аляксандра Сяргеевіча – загадчыка аддзела дызайну;

Ляўковіч Алену Леанідаўну – рэдактара аддзела пісем.