ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 снежня 2003 г. № 618-ПСР2

Аб узнагароджанні А.П.Калатоўкіна і А.П.Рабекі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую педагагічную работу і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Калатоўкіна Анатоля Пятровіча – дырэктара ўстановы адукацыі «Гімназія № 3» г. Віцебска;

Рабеку Антаніну Пятроўну – дырэктара ўстановы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 6» г. Віцебска.