УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2003 г. № 571

Аб узнагароджанні В.Я.Зарэцкай медалём Францыска Скарыны

За значны ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, стварэнне метадычных комплексаў па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і вышэйшых навучальных устаноў узнагародзіць загадчыка кафедры методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна» Зарэцкую Веру Якаўлеўну медалём Францыска Скарыны.