ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2003 г. № 1696

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ангола аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ангола аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Зацвердзіць у якасці асновы для перагавораў праект названага Пагаднення, дазволіўшы ўнесці ў яго ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Пугачова В.П. на вядзенне гэтых перагавораў.