ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2003 г. № 1697

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, вучоных ступенях

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам замежных спраў, Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, вучоных ступенях.

Зацвердзіць праект дадзенага Пагаднення ў якасці асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Міністра адукацыі Радзькова Аляксандра Міхайлавіча на правядзенне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у праект неабходныя змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.