ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2003 г. № 630-ПСР2

Аб узнагароджанні В.І.Найдзіна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах і значны ўклад ва ўдасканаленне заканадаўчага працэсу ўзнагародзіць начальніка Рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Найдзіна Васіля Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.