УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2004 г. № 1
Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2003 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2003 года:
Бандарэнку Андрэю Васільевічу – іерэю Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў г. Гродна, кампазітару;
Паўлянок Галіне Іванаўне – вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Гомельская абласная філармонія», заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь;
Чароце Івану Аляксеевічу – загадчыку кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктару філалагічных навук, прафесару;