ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 снежня 2003 г. № 1703

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Аношка Ядвігу Іванаўну, намесніка дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдата геолага-мінералагічных навук, за значны ўклад у вывучэнне літалогіі і мінералогіі кайназойскіх адкладаў, стварэнне геахімічнай карты покрыўных адкладаў і cepыі геаэкалагічных карт прамысловых і горнарудных раёнаў Беларусі, шматгадовую плённую працу па навуковаму забеспячэнню геолагаразведачных работ;

Багдзевіча Іосіфа Міхайлавіча, дырэктара навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і aгpaxіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміка, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, за распрацоўку навуковых напрамкаў павышэння ўрадлівасці глебы і комплексу ахоўных мер па зніжэнню паступлення радыёнуклідаў у сельскагаспадарчую прадукцыю на землях, забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, падрыхтоўку навуковых кадраў;