ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      9 студзеня 2004 г. № 10

АБ ВЫЗВАЛЕННI АД ЗАЙМАЕМЫХ ПАСАД А.К.АВЯР'ЯНАВА
I Ю.Э.КАРАНЮКА

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Вызвалiць:
     Авяр'янава Аляксандра Казiмiравiча - 19  студзеня  2004  г.  ад
пасады начальнiка галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i
гандлю Апарату Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  у  сувязi  з
пераводам  да другога наймальнiка (пункт 4 часткi другой артыкула 35
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
     Каранюка Юрыя  Эдуардавiча  -  12  студзеня  2004 г.  ад пасады
начальнiка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага  комплексу  Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па пагадненню бакоў (артыкул 37
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi