ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 2004 г. № 37
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прадастаўленні будынкаў для размяшчэння пасольстваў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прадастаўленні будынкаў для размяшчэння пасольстваў.
Упаўнаважыць намесніка Міністра замежных спраў Герасіменку Аляксандра Міхайлавіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь указанага Пагаднення.