УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 студзеня 2004 г. № 35

Аб узнагароджанні Б.Ю.Арцем’ева медалём «За працоўныя заслугі»

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці будаўнічых канструкцый узнагародзіць дырэктара завода буйнапанэльнага домабудавання будаўнічага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскі домабудаўнічы камбінат» Арцем’ева Барыса Юр’евіча медалём «За працоўныя заслугі».