ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2004 г. № 655-ПСР2

Аб узнагароджанні рэдакцыі газеты «Раённы веснік» Чэрвеньскага раёна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў і ў сувязі з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара ўзнагародзіць рэдакцыю газеты «Раённы веснік» Чэрвеньскага раёна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.