ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лютага 2004 г. № 128
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў, Дзяржаўным мытным камітэтам і Пракуратурай, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра Уладзіміравіча на падпісанне названага Пагаднення.