УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 лютага 2004 г. № 99

Аб прысваенні А.В.Шарапу ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў прысвоіць дэкану факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта Шарапу Аляксандру Віктаравічу ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».