ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лютага 2004 г. № 186

Аб камандзіраванні А.М.Радзькова ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць Міністра адукацыі Радзькова Аляксандра Міхайлавіча з 19 па 20 лютага 2004 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў абмеркаванні і падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В.Ламаносава.