ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 сакавіка 2004 г. № 676-ПСР2

Аб узнагароджанні М.М.Канявалава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, заслугі ў фарміраванні і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Канявалава Мікалая Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.