УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 сакавіка 2004 г. № 146

Аб узнагароджанні З.М.Шляхцюк медалём Францыска Скарыны

За шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для народнай гаспадаркі рэспублікі ўзнагародзіць дырэктара ўстановы адукацыі «Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж» Шляхцюк Зінаіду Мікалаеўну медалём Францыска Скарыны.