ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     24 сакавiка 2004 г. № 327

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.Р.ЦАЛКI Ў г.ТУРЫН
(IТАЛЬЯНСКАЯ РЭСПУБЛIКА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Камандзiраваць з   25   па   28  сакавiка  2004  г.  у  г.Турын
(Iтальянская Рэспублiка)  Старшыню  Камiтэта  па  праблемах  вынiкаў
катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС  пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  Цалку  Уладзiмiра  Рыгоравiча  для   ўдзелу   ў   адкрыццi
iнфармацыйна-мастацкага  праекта  "26  красавiка..."  i  канферэнцыi
дабрачынных арганiзацый вобласцi П'емонтэ (Iталiя), якiя праводзяцца
з мэтай прыцягнення ўвагi да мерапрыемстваў па сацыяльна-эканамiчнай
рэабiлiтацыi  рэгiёнаў,  пацярпелых   ад   вынiкаў   катастрофы   на
Чарнобыльскай АЭС.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.Р.Цалкi ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi