ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2004 г. № 705-ПСР2

Аб узнагароджанні Т.В.Гаравец, Н.В.Сычовай і А.В.Чайкоўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці музейнай справы і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Гаравец Таццяну Васільеўну – загадчыка рэстаўрацыйнага аддзела ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»;

Сычову Наталлю Віктараўну – загадчыка філіяла «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XІX стагоддзя» ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»;

Чайкоўскую Алу Васільеўну – галоўнага захавальніка ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».