ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 6 мая 2004 г. № 524

АБ КАМАНДЗIРАВАННI I.I.ДУБIКА Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Камандзiраваць з 7 па 8 мая 2004 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка) намеснiка Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Дубiка
Iвана Iванавiча для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным
85-годдзю са дня заснавання мытнай службы Лiтвы, i ў
семiнары-дыскусii па пытаннях еўрапейскага транзiту.
 Прыняць да ведама, што расходы па найму жылога памяшкання
ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi