ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 мая 2004 г. № 531

Аб упаўнаважанні М.П.Зайчанкі на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у праект названага Пагаднення і аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2004 г. № 271

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Mіністpa эканомікі Рэспублікі Беларусь Зайчанку Мікалая Пятровіча на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый.

2. Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб унясенні ў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, што прыкладаўся да