ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2004 г. № 30

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года «О профессионально-техническом образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 39, 8/9297; 2004 г., № 27, 8/10539), наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У пункце 11:

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты–восьмы лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым–сёмым;

частку другую дапоўніць словамі «, сертыфікат абавязковага цэнтралізаванага або цэнтралізаванага тэстыравання па выбары паступаючага.».