ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 мая 2004 г. № 734-ПСР2

Аб узнагароджанні П.В.Казака і В.А.Петруковіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Казака Пятра Васільевіча – дэпутата Пухавіцкага раённага і Навапольскага сельскага Саветаў дэпутатаў Мінскай вобласці, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-Абярог»;

Петруковіч Валянціну Аляксандраўну – дэпутата Турынскага сельскага Савета дэпутатаў Мінскай вобласці, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Турынскi».