ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 мая 2004 г. № 609

Аб камандзіраванні У.А.Найдунова, А.У.Сівака і Р.Р.Шырмы ў г. Йончопінг (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 31 мая па 4 чэрвеня 2004 г. у г. Йончопінг (Каралеўства Швецыя) першага намесніка Міністра эканомікі Найдунова Уладзіміра Андрэевіча, намесніка Міністра энергетыкі Сівака Аляксандра Уладзіміравіча і намесніка Старшыні Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Шырму Рамана Расціслававіча для ўдзелу ў Міжнародным форуме «Сусветная біяэнергетыка 2004».

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Р.Р.Шырмы ажыццяўляецца Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь за кошт сродкаў бюджэту праекта «Прымяненне біямасы для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь».