ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 мая 2004 г. № 624

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі шлюзаў «Кужынец» і «Валкушак» і пагранічных участкаў воднага шляху Аўгустоўскага канала на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы, якія прылягаюць да гэтых шлюзаў, і яго падпісанні

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб рэканструкцыі шлюзаў «Кужынец» і «Валкушак» і пагранічных участкаў воднага шляху Аўгустоўскага канала на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы, якія прылягаюць да гэтых шлюзаў (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча на правядзенне перагавораў па ўказанаму праекту Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго пры неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і ў выпадку дасягнення дамоўленасці ў межах адобранага праекта – на падпісанне Пагаднення.