ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 мая 2004 г. № 628

Аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах і яго падпісанні

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах і яго падпісанні.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Мемарандума паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах (прыкладаецца)*, дазволіўшы ўносіць у яго ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.