ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 кастрычніка 2000 г. № 433-З

Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб зацвярджэннi Палажэнняў аб званнi «Герой Беларусi», ордэнах, медалях i ганаровых званнях Рэспублiкi Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2000 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 12 кастрычніка 2000 года

Утратил силу Законом Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. № 288-З (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 88, 2/1037) <H10400288>

 

Артыкул 1. У Палажэнні аб ганаровым званні «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», зацверджаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 24, арт. 461), словы «і прафесійна-тэхнічнай адукацыі» замяніць словамі «, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».