ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 чэрвеня 2004 г. № 706

Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў Французскую Рэспубліку

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 15 па 18 чэрвеня 2004 г. у Французскую Рэспубліку Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў семінары па кіраванню праблематычнымі тэрыторыямі, а таксама для сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і Агенцтва па атамнай энергетыцы Французскай Рэспублікі.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.Р.Цалкі ажыццяўляецца за кошт сродкаў праекта ПРААН па падтрымцы Праграмы CORE «Супрацоўніцтва для рэабілітацыі».