ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 18 чэрвеня 2004 г. № 739

АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.А.МIШЧАНКА I Л.С.СТАНАВОЙ ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь:
 Мiшчанка Людмiлу Аляксееўну, дырэктара ўстановы адукацыi
"Магiлёўскi дзяржаўны вучэбны комплекс гiмназiя-каледж музыкi i
харэаграфii", - за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад
у справу адукацыi i выхавання таленавiтай моладзi;
 Станавую Людмiлу Спiрыдонаўну, намеснiка прарэктара па
навукова-даследчай частцы ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi", - за шматгадовую
плённую навуковую працу, значны асабiсты ўклад у арганiзацыю i
развiццё навукова-даследчай дзейнасцi унiверсiтэта.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi