ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 1 лiпеня 2004 г. № 800

АБ ПЕРАВОДЗЕ НА IНШЫЯ ПАСАДЫ В.Л.ВIННIК I А.В.СЫАНТОВIЧА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Вызвалiць Вiннiк Валянцiну Леанiдаўну ад пасады намеснiка
начальнiка ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва галоўнага
ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з пераводам на iншую пасаду.
 2. Перавесцi Сыантовiча Аляксандра Васiльевiча на пасаду
намеснiка начальнiка ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва
галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады
саветнiка гэтага ўпраўлення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi