ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 ліпеня 2004 г. № 841

Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 12 па 15 ліпеня 2004 г. у Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча ў мэтах далучэння новых партнёраў да супрацоўніцтва і прыцягнення дадатковых сродкаў для ажыццяўлення чарнобыльскіх праграм і праектаў.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.Р.Цалкі ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.