УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 ліпеня 2004 г. № 360

Аб прысваенні У.І.Цімашпольскаму ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь»

За значны ўклад у развіццё тэорыі і тэхналогіі металургічных працэсаў, распрацоўку і ўкараненне унікальнага высокапрадукцыйнага абсталявання, стварэнне айчыннай навуковай школы ў галіне металургіі прысвоіць дырэктару дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктару тэхнічных навук Цімашпольскаму Уладзіміру Ісаакавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».