ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 ліпеня 2004 г. № 883

Аб увекавечанні памяці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова І.Я.

У мэтах увекавечання памяці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Палякова Івана Яўцеевіча Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мінскаму гарвыканкому ўстанавіць:

мемарыяльную дошку на доме № 10 па Вайсковаму завулку ў г. Мінску, дзе жыў І.Я.Палякоў;

надмагільны помнік на месцы пахавання І.Я.Палякова на Усходніх могілках у г. Мінску.

2. Пагадзіцца з прапановамі Мінскага, Гомельскага, Віцебскага аблвыканкомаў аб прысваенні імя І.Я.Палякова Прылукскай сярэдняй школе Сенніцкага сельскага савета Мінскай вобласці, адной з вуліц г. Гомеля, адной з бібліятэк г. Віцебска.