ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 жніўня 2004 г. № 947

Аб камандзіраванні Ю.Л.Сівакова і Г.В.Забур’янавай у г. Афіны (Грэчаская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у г. Афіны (Грэчаская Рэспубліка) для кіраўніцтва спартыўнай дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь і забеспячэння ўдзелу беларускіх спартсменаў у Гульнях XXVІІІ Алімпіяды 2004 года:

з 6 па 30 жніўня 2004 г. – намесніка Міністра спорту і турызму Забур’янаву Галіну Васільеўну;

з 12 па 30 жніўня 2004 г. – Міністра спорту і турызму Сівакова Юрыя Леанідавіча.