ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 жніўня 2004 г. № 954

Аб прадастаўленні Г.К.Дзейка паўнамоцтваў на падпісанне Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Упаўнаважыць Міністра па падатках і зборах Дзейка Ганну Канстанцінаўну на падпісанне Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў.

Прызнаць страціўшым сілу пункт 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2001 г. № 231 «Аб прадастаўленні К.А.Сумару паўнамоцтваў на падпісанне некаторых міжурадавых пагадненняў і канвенцый аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з замежнымі краінамі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 22, 5/5316) у частцы, якая датычыцца прадастаўлення паўнамоцтваў Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Сумару К.А. на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў.