УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 жніўня 2004 г. № 409

Аб прысваенні У.Дз.Несцяраву ганаровага звання «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую працу, заслугі ў прымяненні найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння прысвоіць галоўнаму штурману авіяцыйнага атрада рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» Несцяраву Уладзіміру Дзмітрыевічу ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь».