ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 27 жнiўня 2004 г. № 1028

АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАЎНАЙ МЫТНАЙ СЛУЖБАЙ УКРАIНЫ
АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI Ў ПЫТАННЯХ КАНТРОЛЮ МЫТНАГА КОШТУ ТАВАРАЎ,
ЯКIЯ ПЕРАМЯШЧАЮЦЦА ПРАЗ МЫТНУЮ ГРАНIЦУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УКРАIНЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камiтэта,
узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пратакола памiж Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi
Беларусь i Дзяржаўнай мытнай службай Украiны аб узаемадзеяннi ў
пытаннях кантролю мытнага кошту тавараў, якiя перамяшчаюцца праз
мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi