ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 2 верасня 2004 г. № 1065

АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАЙ АРТЫСТКI СССР ДАНIЛЮК С.П.

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнскiм гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2005 годзе надмагiльнага
помнiка на месцы пахавання народнай артысткi СССР Данiлюк Святланы
Пiлiпаўны на Усходнiх могiлках у г.Мiнску i мемарыяльнай дошкi на
доме № 13 па вулiцы Кульман у г.Мiнску, дзе жыла артыстка.
 2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з
праектаваннем i вырабам надмагiльнага помнiка С.П.Данiлюк i
мемарыяльнай дошкi, ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры, з
устаноўкай - Мiнскiм гарвыканкомам.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi