ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 верасня 2004 г. № 1075

Аб узнагароджанні П.А.Ярмоша Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўзнагародзіць дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінская птушкафабрыка імя Н.К.Крупскай» Ярмоша Пятра Арсеньевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.