ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 верасня 2004 г. № 1158

Аб узнагароджанні Т.Л.Ляшчынскай і А.Г.Серады Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Ляшчынскую Таццяну Лаўрэнцьеўну, дырэктара цэнтра спецыяльнай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі», за навукова-тэарэтычную распрацоўку праблем інтэграванага навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, плённую работу па вучэбна-метадычнаму забеспячэнню і ўкараненню новых прагрэсіўных форм навучання дзяцей ва ўстановах спецыяльнай адукацыі;

Сераду Аляксандра Гаўрылавіча, намесніка дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі», за шматгадовую плённую працу па развіццю тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, вынаходніцтва і рацыяналізацыі навучэнскай моладзі.