ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 верасня 2004 г. № 1176

АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI ДВОЙЧЫ ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА
ЯКУБОЎСКАГА I.I.

 У мэтах увекавечання памяцi дзяржаўнага ваеннага дзеяча,
Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза Якубоўскага
Iвана Iгнатавiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Пагадзiцца з прапановай Мiнскага гарвыканкома, Мiнiстэрства
культуры аб устанаўленнi ў 2005 годзе бюста I.I.Якубоўскага ў
г.Мiнску на вулiцы, якая носiць яго iмя.
 2. Пpыняць да ведама, што работы, звязаныя з вырабам i
ўстанаўленнем бюста I.I.Якубоўскага, будуць фiнансавацца за кошт
сродкаў Мiнскага гарвыканкома.

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.Семашка