ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 верасня 2004 г. № 1182

Аб узнагароджанні М.С.Ліпеня Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагародзіць намесніка Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ліпеня Мікалая Станіслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.