ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 верасня 2004 г. № 1192
Аб узнагароджанні супрацоўнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Mіністpaў Рэспублікі Беларусь супрацоўнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт»:
Карко Віктара Станіслававіча, прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё матэрыяльнай і вучэбна-метадычнай базы кафедры электратэхнікі, станаўленне, структурную рэарганізацыю і развіццё прафсаюзнай арганізацыі універсітэта;
Карнаушэнка Тамару Мікалаеўну, загадчыка бібліятэкі, за значныя асабістыя дасягненні ў бібліятэчнай справе, укараненне ў работу бібліятэкі новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганду духоўных каштоўнасцей;