УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2004 г. № 488

Аб прысваенні С.В.Франкоўскаму ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»

За выдатныя творчыя дасягненні, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага опернага мастацтва прысвоіць салісту оперы вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь» Франкоўскаму Сяргею Валянцінавічу ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».