ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2004 г. № 840-ПСР2

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё аграрнай навукі, падрыхтоўку навукова-педагагічных і сельскагаспадарчых кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць установу адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.