ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2004 г. № 841-ПСР2

Аб узнагароджанні К.Д.Валюшкіна і У.В.Максімовіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё аграрнай навукі, шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы навукова-педагагічных і сельскагаспадарчых кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Валюшкіна Канстанціна Дзмітрыевіча – прафесара кафедры акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёлы ўстановы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»;

Максімовіча Уладзіміра Васільевіча – загадчыка кафедры эпізааталогіі ўстановы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».