ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 кастрычніка 2004 г. № 843-ПСР2

Аб узнагароджанні Я.М.Лаўрэля і А.А.Ходавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную работу ў нацыянальнай сістэме адукацыі і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Лаўрэля Яўгена Мяфодзьевіча – старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мовам і літаратуры навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Ходаву Аду Адамаўну – вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі тэорыі і методыкі навучання прыродазнаўча-матэматычным прадметам навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.