ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 кастрычніка 2004 г. № 860-ПСР2

Аб узнагароджанні часопіса Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «Веснік Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у асвятленне заканатворчай дзейнасці, садзейнічанне ўдасканаленню гаспадарчага заканадаўства, практыкі яго прымянення і заслугі ва ўмацаванні законнасці ў эканамічнай сферы ўзнагародзіць часопіс Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «Веснік Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.